Усе навіны

Расійскую каманду Virtus.pro дыскваліфікавалі з турніру па Rainbow Six Siege — праз «нацыянальнае паходжанне гульцоў»

20 снежня, 11:55

Расійская каманда Virtus.pro па Rainbow Six Siege атрымала дыскваліфікацыю на турніры Malta Cyber Series.

Каманда паспела згуляць 1 матч кваліфікацыі, але затым атрымала апавяшчэнне аб дыскваліфікацыі.

«Паводле інфармацыі, якую мы атрымалі ад адміністрацыі, рашэнне было прынятае праз нацыянальнае паходжанне гульцоў. Дасягненні і досвед Virtus.pro у дысцыпліне, а таксама заслужаны слот у еўрапейскай лізе, не дазваляюць нам зачыніць вочы на адкрытую праяву дыскрымінацыі ў адносінах да гульцоў, пра што мы неадкладна паведамілі Ubisoft», – гаворыцца ў паведамленні Virtus.pro.

У складзе Virtus.pro па Rainbow Six Siege выступаюць 5 расіян. Каманда выйшла на мэйджар у ЗША і чэмпіянат свету ў Бразіліі па Rainbow Six Siege.