Усе навіны

Дабрачынны праект Wargaming сабраў больш за 1 мільён долараў для дапамогі ўкраінцам

13 лістапада, 19:10

Кампанія Wargaming завяршыла дабрачынны праект WargamingUnited і зарабіла 1 072 940 долараў.

Усе атрыманыя грошы за вылікам падаткаў і камісій будуць ахвяраваныя афіцыйнай украінскай платформе United24 на куплю машын хуткай для медыцынскай дапамогі ўкраінцам.

Нагадаем, што з 18 кастрычніка да 1 лістапада ў гульцоў World of Tanks на ПК, World of Tanks Blitz, World of Tanks: Modern Armor, World of Warships, World of Warships: Legends i World of Warplanes ёсць магчымасць купіць спецыяльныя наборы, прысвечаныя Украіне, у якіх выкарысталі элементы знешняга выгляду ад мастакоў з кіеўскай студыі.

Wargaming ужо паўтара года ахвяруе ў падтрымку ўкраінцаў. Кампанія накіравала мільён даляраў на медыцынскую дапамогу і абсталяванне ў першы тыдзень вайны, перадала 100 тысяч даляраў для аказання дапамогі пацярпелым ад разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС.

Адзначым, заснавальнік і генеральны дырэктар Wargaming - беларускі прадпрымальнік Віктар Кіслы.