Усе навіны

Алімпійскі чэмпіён-88 Раманькоў пра магчымы допуск да АГ-2024: «Спадзяваліся на Баха, а ён аказаўся несамастойным»

8 лістапада, 13:30
1

Беларускі фехтавальшчык, Алімпійскі чэмпіён-88 Аляксандр Раманькоў падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларусаў да Алімпіяды-2024.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Нават калі дадуць фармальнае дабро, яно будзе бессэнсоўна, таму што нашы спартсмены праляцелі міма адборачных спаборніцтваў і зарабляння заліковых балаў.

Мы ж так на Баха спадзяваліся! Першы спартсмен, які ўзначаліў МАК, – наш, свой, да таго ж фехтавальшчык. А ён аказаўся бесхрыбетным, несамастойным разбуральнікам алімпійскага руху.

Міжнародны алімпійскі камітэт – гэта ж такая самавітая арганізацыя, якая аб'ядноўвае 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, больш чым у ААН, – сказаў Раманькоў