Усе навіны

Беларускія спартсмены заваявалі два медалі на чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні на калясках у Францыі

10 сакавіка, 11:53

З 5 па 10 сакавіка ў Парыжы праходзіць чэмпіянат Еўропы па фехтаванні на калясках.

Па выніках пятага спаборніцкага дня спартсмены з Беларусі заваявалі два медалі. У фехтаванні на шпагах у катэгорыі інвалідаў-спінальнікаў сярэбраную ўзнагароду заваяваў Андрэй Праневіч.

У гэтай жа катэгорыі ў фехтаванні на рапіры бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы стала Аляксандра Ільмінская.

Гэта трэцяя ўзнагарода для беларускай каманды на дадзеным еўрапейскім форуме: у першы дзень спаборніцтваў Анастасія Касцючкова выйграла бронзу ў фехтаванні на шпагах.

Праграма турніру ў Парыжы завершыцца 10 сакавіка спаборніцтвамі ў жаночай каманднай рапіры, а таксама ў камандным першынстве сярод мужчын у шпаге.