Усе навіны

Мбапэ – самы высокааплатны спартсмен свету ва ўзросце да 25 гадоў

18 траўня 2023, 12:19

Forbes прадставіў рэйтынг самых высокааплатных спартcменаў свету ва ўзросце да 25 гадоў.

Яго ўзначаліў нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ, які летась зарабіў каля 120 млн даляраў.

Таксама ў топ-3 апынуліся гулец у амерыканскі футбол Кайлер Мюрэй і пілот «Формулы 1» Макс Ферстапен.

Найбольш высокааплатныя спартсмены ва ўзросце да 25 гадоў:

1. Кіліян Мбапэ (футбол, «ПСЖ») – 120 млн даляраў (у спорце – 100 млн, па-за спортам – 20 млн);

2. Кайлер Мюрэй (амерыканскі футбол, «Арызона») – 70,5 млн даляраў (67,5/3);

3. Макс Ферстапен (гонкі, «Рэд Бул») – 64 млн даляраў (60/4);

4. Эрлінг Холанд (футбол, «Манчэстэр Сіці») – 52 млн даляраў (40/12);

5. Лука Дончыч (баскетбол, «Далас») – 47,2 млн даляраў (37,2/10).