Усе навіны

Шыкаўка працягнуў кантракт з «Каронай» да 2025 года

30 траўня, 14:03

Прэс-служба «Каронай» паведаміла пра тое, што беларускі нападнік Яўген Шыкаўка працягнуў кантракт з клубам да 30 ліпеня 2025 года. Пры гэтым клуб мае права падоўжыць кантракт з беларусам яшчэ на адзін год.

Нагадаем, што Шыкаўка перайшоў у польскі клуб у канцы студзеня 2022 года і разам з ім выйшаў у вышэйшы дывізіён Польшчы, а таксама дапамог захаваць прапіску ў Д1.

У сезоне Шыкаўка правёў 48 матчаў у чэмпіянаце і Кубку Польшчы і набраў 15 (11+4) ачкоў па сістэме «гол+пас».