Усе навіны

Шыкаўка атрымліваў запрашэнне ў зборную Беларусі, але не паехаў, бо купіў білеты на адпачынак

14 чэрвеня, 00:32
4

Журналіст Tribuna.com Яраслаў Пісарэнка ў новым выпуску на Youtube-канале «ЧестнОК» распавёў пра прычыны адсутнасці ў зборнай Беларусі нападаючага Яўгена Шыкаўкі.

«Паводле маёй інфармацыі ў зборную Беларусі выклікалі нападаючага з польскай экстракласы Яўгена Шыкаўку. У гэтым сезоне ў польскім чэмпіянаце ў яго 31 матч, 6 забітых мячоў і адзін асіст. Прычым раззабіваўся беларус у другой палове сезона, і нават трапляў у сімвалічную зборную чэмпіянату Польшчы. А яшчэ «Карона», дзе гуляе Шыкаўка, падпісала з ім новы двухгадовы кантракт.

І вось Георгій Кандрацьеў, які ўсю сваю кар'еру ў зборнай скардзіўся, што ў яго няма нападаючага, запрашае Шыкаўку. Але Яўген туды не паехаў. Справа ў тым, што пра запрашэнне ў зборную ён даведаўся літаральна ў апошні момант і не паехаў, бо ўжо купіў білеты на адпачынак. Так, я думаю, што Шыкаўка і без водпуску не паехаў бы ў гэтую зборную, але проста, блін, якая фармулёўка. Вось калі адкінуць кантэкст, футбаліст адмаўляецца ехаць у зборную, таму што ўжо купіў квіткі на адпачынак», – распавёў Пісарэнка.

Паказаць яшчэ 4