Усе навіны

Антані выключылі са зборнай Бразіліі праз справу па хатнім гвалце. Замест яго выклікалі Жэзуса

5 верасня, 09:05

Федэрацыя футбола Бразіліі абвясціла пра выключэнне са складу каманды на вераснёўскія матчы адбору ЧС-2026 вінгера «Манчэстэр Юнайтэд» Антані.

«У сувязі з фактамі, апублікаванымі 4 верасня, звязанымі з Антані і якія патрабуюць расследавання, а таксама для абароны верагоднай ахвяры, гульца, зборнай Бразіліі і бразільскай Федэрацыі футбола, паведамляем, што футбаліст выключаны са зборнай Бразіліі», – заявілі ў ФФБ.

Раней паведамлялася, што паліцыя Сан-Паўлу і Вялікага Манчэстэра расследуюць справу па хатнім гвалце з боку Антані ў дачыненні да яго былой дзяўчыны.

Замест Антані ў зборную Бразіліі выкліканы форвард «Арсенала» Габрыэл Жэзус.

9 верасня бразільская зборная згуляе супраць Балівіі, 13-га — супраць Перу. Гэта будуць першыя матчы кваліфікацыі ЧС-2026.