Усе навіны
Вiдэа

Шыкаўка забіў «Сталі» Шкурына ў матчы чэмпіянату Польшчы

29 верасня, 19:38
1

У паядынку 10-га туру чэмпіянату Польшчы «Сталь» прымае «Карону». У канцы першага тайм лік 1:2.

Адным з аўтараў галоў у складзе «Кароны» стаў беларускі форвард Яўген Шыкаўка. Ён вызначыўся на 20-й хвіліне. Для яго гэта першы мяч у дзевяці матчах сезона.

У складзе «Сталі» ў стартавым складзе выйшаў беларус Ілля Шкурын.

«Карона» займае 14 месца. «Сталь» размяшчаецца на 8-м.