Усе навіны

«Крумкачы» падалі заяву на ліцэнзаванне ў першую лігу

12 студзеня, 14:13
1

«Крумкачы» паведамілі, што клубам была пададзена заява на атрыманне ліцэнзіі АБФФ «Першая ліга» для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі 2024 года.

Па выніках другой лігі 2023 года «Крумкачы» заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання.

Таксама клуб указвае, што плануе выйсці з водпуску 1 лютага.