Усе навіны

Руні пра магчымы баксёрскі паядынак: «Ніколі не кажы ніколі»

16 лютага, 20:00

Былы форвард «МЮ» і зборнай Англіі Уэйн Руні пракаментаваў інфармацыю аб тым, што ён можа правесці баксёрскі паядынак.

«Ніколі не кажы ніколі. Яны выйшлі са мной на сувязь і спыталі, ці хачу я правесці бой, але зараз я хачу засяродзіцца на вяртанні да трэнерства, а не на боксе.

Было некалькі прапаноў, і відавочна, Misfits у тым ліку гэта было ва ўсіх навінах. Але паслухайце, я хачу засяродзіцца на тым, каб вярнуцца ў трэнерства – гэта мая мэта», – сказаў Руні.

Нагадаем, 2 студзеня 2024-га Руні быў звольнены з «Бірмінгем Сіці», які выступае ў Чэмпіёншыпе.