Усе навіны

Лёсаванне 1/8 фіналу ЛК: «Аякс» згуляе з «Астан Вілай», «Макабі» Хайфа супраць «Фіярэнціны» і іншыя пары

23 лютага, 15:25

23 лютага ў Доме еўрапейскага футбола ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі канферэнцый.

У лёсаванні прынялі ўдзел 16 клубаў: восем каманд, якія занялі першыя месцы на групавым этапе, і восем пераможцаў стыкавых матчаў.

Пары 1/8 фіналу

«Сервет» – «Вікторыя» Пльзень

«Аякс» – «Астан Віла»

«Мольдэ» – «Бруге»

«Юніён» – «Фенербахчэ»

«Дынама» Заграб – ПАОК

«Штурм» – «Ліль»

«Макабі» Хайфа – «Фіярэнціна»

«Алімпіякос» – «Макабі» Тэль-Авіў

Каманды з адной нацыянальнай асацыяцыі на гэтай стадыі сустрэцца не маглі.

Першыя гульні запланаваны на 7 сакавіка, матчы ў адказ пройдуць 14-га.

Пераможцы васьмі супрацьстаянняў выйдуць у 1/4 фіналу. Лёсаванне гэтай стадыі запланавана на 15 сакавіка. Для тых, хто прайграе, еўракубкавы сезон 2023/24 завершыцца.