Усе навіны

Шкурын забіў у 3 з 4 матчаў чэмпіянату Польшчы ў 2024 годзе

28 лютага, 23:14
1

28 лютага беларускі нападаючы Ілля Шкурын забіў мяч і тым самым дапамог «Сталі» перамагчы «Лодзь» (1:0).

Адзначым, што пасля зімовай паўзы ў польскім чэмпіянаце «Сталь» правяла 4 матчы, і Шкурын забіваў у трох з іх – «Пушчы», «Шлёнску» і «Лодзі». Ва ўсіх гэтых матчах «Сталь» дамагалася станоўчых вынікаў.

На рахунку Шкурына ўжо 11 галоў і 5 асістаў у чэмпіянаце Польшчы. Беларус займае другое месца ў гонцы бамбардзіраў турніру. Поўную статыстыку гульца можна паглядзець тут.