Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «На еўракубкавыя матчы аўтобусам паедзем»

3 сакавіка, 10:27

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў, як каманда плануе дабірацца на еўракубкавыя матчы ў гэтым годзе.

– Зразумела, што да лёсавання цяжка разважаць прадметна пра еўракубкі, але вы для сябе вырашылі: і далей будзеце аўтобусам на міжнародныя матчы ездзіць ці ўсё ж хлопцы ўжо просяць самалёт?

– Аўтобусам паедзем. Хоць лёсаванне трэба дачакацца. Але калі недзе побач у Еўропе давядзецца гуляць, то зробім, як летась, – сказаў Кавалевіч.

Гулец «Нёмана» Ягор Зубовіч дадаў наступнае.

«Давайце дачакаемся лёсаванне, каб разумець, куды нас занясе. Калі недалёка, то можна і на аўтобусе», – сказаў Зубовіч.