Усе навіны

Алена Леўчанка: «У турме ў Беларусі знаходзяцца больш за 180 цудоўных і мужных жанчын»

9 сакавіка, 11:24

Беларуская экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў сваім віншаванні з восьмым сакавіка пракаментавала сітуацыю з правамі жанчын у Беларусі.

«Восьмае сакавіка – Міжнародны жаночы дзень! Хочацца павіншаваць усіх жанчын з гэтым святам, але таксама не забываць, што менавіта ён значыць.

Гэтае свята цесна звязана з правамі жанчын і раўнапраўем. З гадамі, гэты дзень стаў асацыявацца больш з вясной і жаноцкасцю. І вядома, жаноцкасць – гэта тое, што ёсць у кожнай з нас. Але давайце не забываць, што ў кожнай з нас ёсць права голасу, права выбару, права на раўнапраўе, якія з'яўляюцца неадʼемнай часткай нас, жанчын!

У гэты дзень, я хачу пажадаць усім нам не забываць пра гэта. Любіць, шанаваць, ганарыцца сабой і працягваць ламаць стэрэатыпы. Бо мы, неадʼемная частка гэтай планеты, якая робіць гэты свет лепш!

А таксама, я хачу не забываць пра жанчын, якія цяпер знаходзяцца ў турме, у Беларусі. Гэта больш за 180 цудоўных і мужных жанчын! Мы з вамі! Мы вас любім, памятаем і ганарымся вамі!

Са святам, дарагія мае!» – напісала Леўчанка.