Усе навіны

Цьеры Анры: «Гаворка ідзе пра монстра. Давайце радавацца, што Мбапэ – француз».

20 сакавіка, 23:24

Галоўны трэнер зборнай Францыі U-21 Цьеры Анры падзяліўся меркаваннем наконт гульні нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ.

«Адзінае, што мы ведаем пра Кіліяна, гэта тое, што ён пакідае «ПСЖ». Усё роўна, куды ён пяройдзе, але калі ён пяройдзе ў «Рэал», мы ведаем, што яны не адпусцяць сваіх гульцоў (на Алімпіяду-2024 – заўв.).

Гаворка ідзе аб монстры. Давайце радавацца, што Кіліян – француз. Усе нам зайздросцяць. Кожны раз, калі я еду за мяжу, людзі кажуць мне: «Вам так пашанцавала ў Францыі мець такога гульца». Калі казаць аб яго якасцях, заўсёды знойдзецца негатыўная заўвага, таму што ён падняў мезенец, ён зрабіў гэта, а не іншае.

Але за мяжой нам сапраўды зайздросцяць», – сказаў Анры для Le Parisien.

У гэтым сезоне Мбапэ вызначыўся 38 галамі і 8 асістамі ў 37 матчах за клуб.