Усе навіны

Луіс Энрыке: «Уявім, што «ПСЖ» выйграе 4 трафеі ў гэтым сезоне, і Мбапэ зменіць сваё рашэнне»

31 сакавіка, 16:18

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке выказаў надзею, што форвард Кіліян Мбапэ зменіць сваё рашэнне сысці з каманды, і высунуў гіпотэзу, пры якіх абставінах гэта можа адбыцца.

«Я ўсё яшчэ спадзяюся, што Кіліян перадумае. Пакуль ён нічога канчаткова не сказаў, ён можа змяніць сваё меркаванне.

Давайце ўявім, што мы выйграем усе чатыры тытулы ў гэтым сезоне, і што Кіліян у апошні момант зменіць сваё рашэнне і вырашыць, што яго месца ў Парыжы. Чаму б і не? Убачым», - сказаў Энрыке для Prime Video напярэдадні матчу Лігі 1 супраць «Марселя».

«ПСЖ» лідзіруе ў чэмпіянаце Францыі з адрывам 10 балаў ад другога месца. У Лізе чэмпіёнаў парыжане выйшлі ў 1/4 фіналу, дзе згуляюць з «Барселонай».

У Кубку Францыі каманда Энрыке прайшла ў паўфінал, дзе будзе гуляць супраць «Рэна». Таксама ў студзені «ПСЖ» заваяваў Суперкубак краіны, абыграўшы «Тулузу» (2:0).

Мбапэ забіў 38 мячоў і аддаў 8 асістыстаў у 37 матчах гэтага сезона на клубным узроўні. Статыстыка 25-гадовага француза - тут.