Усе навіны

Доўбік узначаліў спіс бамбардзіраў Ла Лігі

31 сакавіка, 21:42

Форвард «Жыроны» Арцём Доўбік аформіў дубль у матчы Ла Лігі з «Бецісам» (3:2).

Такім чынам украінец забіў 15-ы і 16-ы гол у чэмпіянаце. Столькі ж у паўабаронцы «Рэала» Джуда Белінгема і нападаючага «Асасуны» Антэ Будзіміра. Аднак дзякуючы сістэме «гол+пас» Арцём абышоў сваіх канкурэнтаў.

На рахунку Доўбіка 5 асістаў у чэмпіянаце. Па паказчыку «гол+пас» ён зраўняўся з нападаючым «Барселоны» Робертам Левандоўскі, у якога 13+8.