Усе навіны

Самыя танныя білеты на фінал ЛЧ не для заўзятараў-фіналістаў каштуюць 160 фунтаў

9 красавіка, 22:49

На афіцыйным сайце УЕФА апублікавала інфармацыю пра кошт білетаў на фіналы ўсіх кантынентальных турніраў.

Ліга чэмпіёнаў, кошты на квіткі: Fans First (заўзятараў-фіналістаў): £60 (амаль 250 рублёў)

Катэгорыя 3: £160 (660 руб.)

Катэгорыя 2: £430 (1 тысяча 775 руб.)

Катэгорыя 1: £610 (2 тыс. 519 руб)

Ліга Еўропы, кошты на квіткі: Fans First (заўзятараў-фіналістаў): €40 (141 руб.)

Катэгорыя 3: €65 (230 руб.)

Катэгорыя 2: €100 (354 руб.)

Катэгорыя 1: €150 (531 руб.)

Ліга канферэнцый, кошты на квіткі: Fans First (заўзятараў-фіналістаў): €25 (88,5 руб.)

Катэгорыя 3: € 45 (амаль 160 руб.)

Катэгорыя 2: €85 (301 руб.)

Катэгорыя 1: €125 (амаль 443 руб.)

Суперкубак УЕФА, кошты на квіткі:

Катэгорыя 3: €30 (106 руб.)

Катэгорыя 2: € 80 (каля 283 руб.)

Катэгорыя 1: € 130 (каля 460 руб.)

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 1 чэрвеня на «Уэмблі» (Лондан, Англія).

Розыгрыш Лігі Еўропы завершыцца 22 мая на «Дублін Арэне» (Дублін, Ірландыя).

29 мая на «АЕК Арэне» (Афіны, Грэцыя) правядуць фінал Лігі канферэнцый.

Суперкубак пачне клубны сезон 14 жніўня на «Нацыянальным стадыёне» (Варшава, Польшча).