Усе навіны

Агент Волкава пра інтарэс да футбаліста: «Быў дыялог з двума спартыўнымі дырэктарамі, адзін з іх прадстаўляў замежны клуб»

13 красавіка, 19:03

Футбольны агент Віталь Ледзенеў распавёў пра далейшае развіццё кар'еры беларускага абаронцы «Хімак» Захара Волкава.

Гісторыя кар'еры гульца зборнай Беларусі тут.

– Калі браць восеньскі прамежак, у верасні, кастрычніку і лістападзе выступала зборная Беларусі і атрымалася, што Захар праводзіў два тыдні ў клубе, два – у зборнай. Вядома, галоўнаму трэнеру хацелася б, каб футбаліст увесь час знаходзіўся ў камандзе, усё ж такі найграваецца склад. Пасля зімовых збораў усё добра, Захар прызнаваўся найлепшым гульцом матчаў. З «Арсеналам» ён правёў поўны матч.

– Ці ёсць прапановы ад іншых клубаў?

– Любы футбаліст хоча большага. Да Захара заўсёды ёсць увага. Быў дыялог з двума спартовымі дырэктарамі, адзін з іх прадстаўляў замежны клуб. РПЛ? Тамака нескладана атрымаць інфармацыю. Калі з'явіцца цікавасць і ўсе бакі будуць задаволены варыянтам, мы заўсёды гатовы да дыялогу. Але спачатку трэба выканаць задачу выхаду ў РПЛ з «Хімкамі», а далей будзем садзіцца думаць.

– «Хімкі» не прапаноўвалі падоўжыць кантракт?

– Пакуль такой размовы не было. Мы да гэтага спакойна ставімся, – сказаў Волкаў.