Усе навіны

Уладзімір Лойка: «Папрасілі паступіць у БДУ, каб гуляць ва Універсіядзе – як толькі скончыўся турнір, кінуў»

16 красавіка, 14:39

Галкіпер «Астраўца» Уладзімір Лойка распавёў пра гульню за «БДУ» і паступленне ў ВНУ дзеля Ўніверсіяды.

– Як наогул узнік варыянт з БДУ? Ты там вучыўся ці проста паклікалі?

– Не, у БДУ я пасля гэтага вучыўся. Паўгода, пакуль не адлічыўся.

У мяне былі некаторыя варыянты. Мне нават казалі, што мной цікавіцца пэўная каманда Вышэйшай лігі. Зваць яе не буду, але я чакаў-чакаў прапановы. Пасля быў яшчэ адзін варыянт. Павінен быў пераходзіць, але літаральна за дзень мне сказалі, што не трэба, бо там нешта адбылося.

– Што?

– Не буду казаць, але мне сказалі, што ехаць нікуды не трэба. Недзе за месяц да старту Першай лігі я разумеў, што ўжо сам нікуды не хачу ехаць. І праз знаёмага... Мне патэлефанаваў Арсень Кудзін і сказаў, што ёсць варыянт пагуляць у Другой лізе за БДУ. Казаў, што будзе файна. У БДУ была класная каманда, мы, груба кажучы, заваявалі пуцёўку ў Першую лігу, але не пайшлі туды.

– Абавязковай умовы вучыцца ў БДУ, каб гуляць за каманду не было?

– Не, не было. Але мяне папрасілі паступіць, каб гуляць за БДУ ва Універсіядзе. Пайграў паўгода, і як толькі скончыўся турнір, кінуў. Чаму? Для мяне гэта было… я стаміўся вучыцца ўвогуле, ужо была адна адукацыя, – сказаў Лойка.