Усе навіны

Каманды Эмеры выйгралі 8 з 9 чвэрцьфінальных еўракубкавых супрацьстаянняў

19 красавіка, 09:45

«Астан Віла» на чале з Унаі Эмеры выйшла ў паўфінал Лігі канферэнцый, прайшоўшы «Ліль» – 2:1, 1:2 (4:3 пасля пенальці).

Іспанскі спецыяліст у дзявяты раз гуляў са сваімі камандамі на стадыі 1/4 фіналу еўракубкаў.

Толькі аднойчы яго падапечныя не прайшлі ў паўфінал, у яго дэбютным чвэрцьфінале – у сезоне 2009/10 Лігі Еўропы на чале «Валенсіі».

Пасля гэтага пад кіраўніцтвам Эмеры яго каманды аказаліся мацнейшымі ў 6 чвэрцьфіналах ЛЕ і ў адным у Лізе чэмпіёнаў. Плюс сёлетні дэбютны пераможны чвэрцьфінал у ЛК.

«Астан Віла» ў сваю чаргу ў другі раз у сваёй гісторыі і ўпершыню пасля Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў 1981/82 выйшла ў паўфінал вялікага турніру УЕФА. У той кампаніі каманда выйграла трафей.