Усе навіны

Санько пра 2:0 з «Шахцёрам»: «У ЧБ лёгкіх, прахадных матчаў не бывае, але «Арсенал» заслужана дабіўся станоўчага выніку»

21 красавіка, 14:33

Галкіпер «Арсенала» Іван Санько падзяліўся меркаваннем пра матч супраць «Шахцёра» (2:0) у рамках 5-га тура ЧБ.

«Матч выдаўся складаным, у нашым чэмпіянаце лёгкіх, прахадных матчаў не бывае, але мы, я лічу, заслужана дабіліся станоўчага выніку. Сваю гульню ацэньваю сярэдне, згуляў на нуль, але не без дапамогі партнёраў, дапусціў памылку ў другім тайме, супернік патрапіў у штангу, сітуацыю кантраляваў, але магло скласціся і 2:1, а там ужо было б нашмат цяжэй. Жадаю павіншаваць усіх хто хварэе за «Арсенал» з перамогай, рухаемся далей!» – сказаў Санько.