Усе навіны

Шыкаўка і Шкурын абагналі Крыўца па колькасці забітых мячоў у чэмпіянаце Польшчы

22 красавіка, 22:25
1

Беларускія форварды «Кароны» Яўген Шыкаўка і «Сталі» Ілья Шкурын у чэмпіянаце Польшчы забілі па 13 мячоў.

Яны абагналі свайго суайчынніка, паўабаронцу Сяргея Крыўца, які за 92 матчы ў чэмпіянаце Польшчы забіў 12 мячоў. Футбаліст выступаў за «Лех», «Арку» і «Віслу» з Плоцку.

Шыкаўка правёў у чэмпіянаце Польшчы 61 матч, Шкурын выходзіў на поле ў 30 гульнях.