Усе навіны

Юрый Пунтус: «Зычу Яромку ў зборнай Беларусі U-21 трэнерскага фарту»

23 красавіка, 20:48

Галоўны трэнер «Макслайна» (Д2) Юрый Пунтус падзяліўся меркаваннем пра працу Сяргея Яромкі на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі U-21.

– Што нацыянальная зборная, што моладзевая зборная – усё гэта наша агульнае. Гэта не «Славія», гэта не брэсцкае «Дынама», не «Макслайн». Гэта агульная наша каманда.

Мы павінны ўсё для яе зрабіць, усё разам дапамагчы. На вынік мы мусім уплываць усё.

Яромка і з першым скліканнем моладзевай зборнай нядрэнна працаваў. Я яго даўно ведаю. Праца з моладдзю ў «Мінску» паказала, што ён на сваім месцы. Магу яму толькі пажадаць трэнерскага фарту, – сказаў Пунтус.