Усе навіны

Адным з тых, хто напаў на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні, з'яўляецца член ультрас «Легіі» і чэмпіён Польшчы па ММА

24 красавіка, 17:28

Адзін з падазраваных у нападзе на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава ў Вільні з'яўляецца экс-кікбаксёр і чэмпіён Польшчы па змешаных адзінаборствах, а таксама фанат варшаўскай «Легіі» Максіміліяна К., паведамляе Wyborcza Яго таксама называюць «важнай фігурай» у хуліганскай групоўцы Teddy Boys, якая ладзіла бойкі з балельшчыкамі іншых каманд. Увечары 12 сакавіка ў Вільні з малатком напалі на апазіцыянера Леаніда Волкава, які з'яўляецца паплечнікам Аляксея Навальнага. Яму разбілі акно ў машыне, распылілі ў вочы слёзатачывы газ, пасля чаго збілі малатком. Яго даставілі ў шпіталь, аднак выпісалі на наступны дзень.