Усе навіны

Чыноўнік «Мінаблвыканкама» Булойчык: «Калі «Маладзечна» выйдзе ў вышэйшую лігу і каманд з вобласці стане 7, то давядзецца зноў рэформу рабіць»

29 красавіка, 09:07

Так званы кіраўнік упраўлення спорту мінскага аблвыканкама Лукашэнка Яўген Булойчык распавёў аб фінансаванні «Маладзечна» (Д2). Пасля 4 тураў каманда займае першае месца.

– Мы сёння ўладжвалі грошы ў інфраструктуру. Гэтая дзяржаўная ўстанова, зараз ім перадалі аўтобус, стварылі каманду, знайшлі нейкія грошы. Яны нядрэнна ідуць, быццам на першым месцы.

Але вось я думаю, калі яны пойдуць у наступным годзе ў вышэйшую лігу, нас ужо будзе 7. Тады гэта будзе адкрыты чэмпіянат Мінскай вобласці ў вышэйшай лізе і сярод аматараў. Прыйдзецца зноў рэформу рабіць, – сказаў Булойчык.