Усе навіны

Мерсан пра суперніцтва «Арсенала» і «Манчэстэр Сіці»: «Калі вы прэтэндэнт на тытул чэмпіёна, якім валодае Майк Тайсан – вы не выйграеце»

30 красавіка, 09:40

Былы паўабаронца «Арсенала» Пол Мерсан лічыць, што камандзе Мікеля Артэты проста не пашанцавала мець у суперніках такі моцны «Манчэстэр Сіці».

«Калі вы прэтэндэнт на тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе, якім валодае Майк Тайсан – вы яго не выйграеце.

Прыкладна гэтак жа справы ў «Арсенала», ім проста не пашанцавала. Але яны павінны прызнаць, што могуць быць другой найлепшай камандай зараз.

Калі б не «Манчэстэр Сіці», яны, мабыць, выйгралі б лігу. Справа ў таймінгу. Колькі людзей выйгралі 400-метроўку пры Майкле Джонсане? Аніводнага. Вось як гэта працуе», – сказаў Мерсан у інтэрв'ю Sky.