Усе навіны

У «Шахцёра» найгоршы старт у вышэйшай лізе з сезона-1997

30 красавіка, 10:50

У 6-м туры чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» уступіў «Слуцку» з лікам 1:2. Для каманды з Салігорска гэта ўжо чацвёртае паражэнне запар у бягучым сезоне. Таксама на рахунку каманды адна нічыя ў другім туры з «Іслаччу» (0:0) і перамога над «Віцебскам» (1:0) у першым туры.

У выніку «Шахцёр» з -16 баламі займае апошні 16-ы радок у табліцы чэмпіянату. Гэта найгоршы старт з 1997 года, калі па выніках 6 тураў у клуба быў толькі 1 набраны бал.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй. Штрафы па справе «Шахцёра» склалі 323 тысячы долараў