Усе навіны

Вадзім Бальбух: «У «Белшыны» новы калектыў, новая каманда – пачынаем наш доўгачаканы шлях вяртання ў вышэйшую лігу»

30 красавіка, 11:08

Капітан «Белшыны» Вадзім Бальбух распавёў пра вяртанне ў клуб, дзе пачыналася яго футбольная кар'ера.

– Не крыўдна, што столькі гадоў не звярталі на вас увагі, калі так можна сказаць?

– Ну, а чаго крыўдна? Гэта ж футбол. У трэнера свой погляд на гэта: можа, я не падыходзіў, можа, у мяне былі іншыя прапановы некалі, таму не вяртаўся.

Вярнуўся бліжэй да сям'і – гэта самае галоўнае. Прыемна вярнуцца. Галоўнае, як мяне тут сустрэлі. Больш падабаецца стаўленне і галоўнага трэнера, і кіраўніцтвы каманды. Гэта. я думаю, адыграла асноўную ролю, таму што былі іншыя прапановы, скажу шчыра, але вярнуўся дадому. У нас новы калектыў, новая каманда, мы толькі пачынаем наш доўгачаканы шлях вяртання ў вышэйшую лігу, так што, я думаю, што ў нас усё будзе добра, – сказаў Бальбух.