Усе навіны

Гурыновіч пра першую перамогу «Слуцка» ў сезоне: «Такое пачуццё было пасля гульні з «Шахцёрам», што камень з душы ўпаў»

30 красавіка, 12:23

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч пракаментаваў матч з «Шахцёрам» (2:1) у 6-м туры ЧБ.

Адзначым, што гэта першая перамога каманды ў сезоне. Цяпер «Слуцк» з 4 баламі ідзе 14-м у табліцы ЧБ.

– Якія ўражанні пасля матчу?

– Звычайнае ўражанне. Звычайная гульня, усяго толькі адна гульня чэмпіянату, так што ніякай эйфарыі няма. Ні ў адной гульні, якую мы правялі, па мне, мы не заслугоўвалі паражэнне. Так што звычайная гульня.

– Пасля матчу 5-га тура вы казалі, што складаная фінансавая сітуацыя, якая ў клубе была, уплывае на падрыхтоўку і вынік. Наколькі змянілася абстаноўка?

– Цяпер адчуваеце, што эмацыйны фон каманды і мараль крыху падняліся за кошт выплаты даўгоў?

– Як выдыхнулі – там такое пачуццё было пасля гульні, што вось як камень [з душы] упаў. Не тое, што там з-за грошай, а ўвогуле з-за гэтай сітуацыі – мы чакалі аднаго, а атрымлівалі ў кожным матчы іншае. Тут болей не ў грошах была гісторыя. Склалася гульня ўдала, але грошы, зразумела, што ніхто не адмяняў, – сказаў Гурыновіч.