Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Пасля Іарданіі Базанаў не паціснуў руку, я яго ўхапіў: «А ну-ка пагаворым!» Ён спалохаўся»

1 траўня, 13:43

Экс-трэнер брамнікаў у зборнай Беларусі Аляксандр Суліма распавёў аб працы разам з былым кіраўніком АБФФ Уладзімірам Базанавым.

– Мне часта давалі парады, асабліва Базанаў. Не ведаю, чаму ён вырашыў, што іх можа мне даваць. Можа, ён быў у мінулым брамнікам на аматарскім узроўні? Ці, можа, катэгорыя PRO ёсць? Не ведаю яго мінулага.

Чалавек, калі прыйшоў у БФФ, яго ўсюды вадзілі, паказвалі. А потым ён чамусьці вырашыў, што ведае, як развіваць футбол і стаў будаваць палі. Хоць гэта быў праект ад УЕФА.

Гэта тое ж самае было б, калі б мяне паслалі ў войска, я прыехаў бы на палігон і сказаў бы: «Будзем развіваць войска, трэба будаваць палігоны». У футболе таксама так не працуе. Зразумела, інфраструктуру важная.

Цяпер быў на Залатым мячы, Шарснёва прыемна слухаць, ён кажа пра футбол. Да гэтага на Залатым мячы быў даклад прараба: «Я пабудаваў палі» і гэтак далей.

Давайце пра футбол казаць. Калі б у БФФ хацелі б прараба, узялі б прараба, а не вайскоўца.

У таварыскім матчы з Іарданіяй гуляе Паўлючэнка. Пасля матчу Базанаў усіх павіншаваў, усім паціснуў рукі, а міма мяне прайшоў і кінуў: «З табой я заўтра пагавару». Але ён жа не ведаў, што са мной так нельга размаўляць. Я яго ўхапіў за руку: «А ну-ка, давай зараз пагаворым!» Чалавек ваенны, а спалохаўся, – сказаў Суліма.