Усе навіны

Таварыскі матч зборных Беларусі і Расіі пройдзе 7 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Мінску

2 траўня, 14:13

АБФФ назвала афіцыйную дату таварыскага матча зборных Беларусі і Расіі. Паядынак пройдзе 7 чэрвеня, сустрэча запланавана на стадыёне «Дынама» ў Мінску.

Час правядзення паядынку стане вядомы пазней.

Апошні раз зборная Беларусі праводзіла гульню на дамашнім стадыёне ў лістападзе 2021 года.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Усяго зборныя Беларусі і Расіі сустракаліся 4 разы: двойчы ў гэтых матчах фіксавалася нічыя і два разы перамогу атрымлівала зборная Расіі.