Усе навіны

Захар Волкаў: «У беларускай зборнай былі шанцы апынуцца на Еўра-24»

2 траўня, 17:19

Абаронца «Хімак» і зборнай Беларусі Захар Волкаў выказаўся пра зборную Беларусі.

– З прыходам новага галоўнага трэнера зборная Беларусі зайграла па-іншаму. Што ўдалося змяніць настаўніку?

– У кожнага трэнера свае задумкі і тактыка. Цяперашні памяняў атмасферу ў камандзе. Яна стала больш згуртаванай, раней такога не было. Карлас вельмі ў нас верыць, заўсёды кажа, што мы можам і даб'емся поспеху. Усе гульцы прыслухоўваюцца да яго і ў галаве трымаюць гэтыя думкі. Думаю, ён памяняў псіхалогію і атмасферу, і пасля гэтага прыйшоў вынік. Мы паверылі ў трэнерскі штаб, а ён – у нас. Думаю, у каманды адкрыюцца вялікія перспектывы, калі мы будзем працягваць так гуляць.

– Ці былі ў нацыянальнай каманды шанцы апынуцца на Еўра-2024?

– Вядома былі! Нам не хапіла ачкоў пяць да выхаду на Еўра. У наступным цыкле трэба выканаць усе максімальныя задачы. У кожнай гульні біцца і набіраць ачкі. За гэты кароткі адрэзак мы ўбачылі, што ўсё магчыма. Наша каманда можа гуляць з усімі і дабівацца добрых поспехаў. Галоўнае верыць у сябе, партнёра, трэнерскі штаб і кіраўніцтва. Будзем рухацца і расці кожны дзень.

– Якія эмоцыі былі, калі даведаліся, што таварыскі матч са зборнай Расіі пройдзе ў Беларусі?

– Матч будзе вельмі добры, асабліва таму, што мы дома даўно не гулялі. Спадзяемся, прыйдзе цэлы стадыён, які будзе падтрымліваць нас. Ужо засумавалі па заўзятарах і матчах у родных сценах, – сказаў Волкаў.