Усе навіны

Анатоль Байдачны: «У Беларусі неяк за апошні час зніклі зоркі футбола»

2 траўня, 16:54

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны ацаніў узровень цяперашняй каманды.

– Як вы ацэніце цяперашні ўзровень зборнай Беларусі?

– Вы ж бачыце, як каманда праводзіць адборачныя гульні. Яна не вельмі паспяхова выступае ў апошнія гады.

– Зборная Грузіі трапіла на чэмпіянат Еўропы. Што перашкаджае Беларусі дамагчыся такога ж выніку?

– Шчыра кажучы, не магу зразумець. У нас неяк за апошні час зніклі зоркі футбола. Я ўспамінаю сваю зборную, якую трэніраваў: Глеб, Бялькевіч, Хацкевіч, Рамашчанка, Кульчы... Мы ў Італіі прайгралі 3:4, але гулялі на роўных. Італьянцы потым сталі чэмпіёнамі свету. Калі ёсць падбор такіх футбалістаў, з імі можна выбудаваць гульню. Калі іх няма, вельмі складана. У асноўным даводзіцца займацца абарончымі функцыямі. Стваральнымі – вельмі цяжка, – сказаў Байдачны.