Усе навіны

Гулец БАТЭ Кісялёў: «Мы знаходзімся ў вялікім клубе, дзе заўжды вялікі попыт на перамогі»

4 траўня, 14:26

Форвард БАТЭ Вадзім Кісялёў падзяліўся меркаваннем аб выступленнях каманды.

Пасля 7 матчаў барысаўчане знаходзяцца на 11 месцы.

– Не вельмі добры пачатак сезона, але магу адзначыць, што мы сталі гуляць лепш. Гэта паказаў першы тайм з «Іслаччу» (1:1). У нас атрымлівалася гуляць у атаку, мы прыціснулі суперніка да яго варот.

У другім тайме быццам не выйшлі з раздзявалкі. Першыя пяць хвілін прайшлі ў мітусні. Потым выраўнялі, але ўсё роўна прапусцілі. А ў канцоўцы не змаглі знайсці свой момант, каб забіць і выйграць.

– Як перажываеце гэты непрыемны адрэзак?

– Мы знаходзімся ў такім вялікім клубе, як БАТЭ, дзе заўсёды вялікі попыт на перамогі. А нашае турнірнае становішча зараз пакідае жадаць лепшага. Але паўтаруся, што ў гульні мы дадалі. Думаю, у наступных турах мы будзем яшчэ лепшыя, а там прыйдуць перамогі.

– Ці ёсць да цябе цікавасць з боку іншых клубаў?

– Не. Я засяроджаны на трэніровачным працэсе і чакаю свайго шанцу ў БАТЭ, – сказаў Кісялёў.