Усе навіны

«Барселона» павіншавала «Рэал» з перамогай у чэмпіянаце Іспаніі

5 траўня, 10:30

«Барселона» павіншавала «Рэал» з заваяваннем чэмпіёнскага тытула ў Ла Лізе.

«Віншуем «Рэал» Мадрыд з перамогай у чэмпіянаце», – гаворыцца ў паведамленні ў твітары «Барсы».

«Рэал» мае 87 ачкоў. За 4 туры да канца каманда стала недасяжнай для канкурэнтаў. Другі цяпер ідзе «Жырона» (74 ачкі), а трэцяй – «Барса» (73 ачкі).

Мадрыдскі клуб заваяваў свой 36-ы чэмпіёнскі тытул. Гэта найлепшы паказчык у Іспаніі. На другім месцы «Барселона» (27).