Усе навіны

Аляксей Краўчанкі: «Хваля» перамагла па справе, хаця «Паперпрам» у канцы меў нейкія паўмоманты, але, на жаль...»

5 траўня, 12:16

Галоўны трэнер «Паперпрама» Аляксей Краўчанка падвёў вынікі матчу супраць пінскай «Хвалі» (1:2), які праходзіў у рамках 5-га тура першай лігі.

«Перамагла каманда, якая стварыла больш галявых момантаў. Цяпер усё роўна хто больш кантралюе мяч, хто пачынае ад варот, хто больш смела гуляе, важна выкарыстоўваць памылкі суперніка. Што супернік і зрабіў. У абароне жудасна згулялі, шмат што дазвалялі. У атацы не атрымалася востра гуляць, здавалася, што валодаем тэрытарыяльнай перавагай, але не змаглі асоба нічога стварыць... «Хваля» перамагла па справе, хоць мы ў канцы мелі нейкія паўмоманты, але, нажаль... Магчыма, трохі пераацанілі свае магчымасці пасля буйной перамогі ў папярэднім туры (8:1 у матчы з «Тарпеда-БелАЗ-2» – Tribuna.com)», – сказаў Краўчанка.