Усе навіны

«Рэал» будзе святкаваць чэмпіёнства 12 траўня

5 траўня, 16:38

«Рэал» правядзе святкаванне перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі 12 траўня, паведамляе AS.

Афіцыйныя мерапрыемствы пачнуцца а 11.00. Каманда наведае мэрыю Мадрыда і штаб-кватэру Мадрыдскай аўтаномнай супольнасці. Потым «Рэал» будзе традыцыйна святкаваць перамогу ля фантана Ла Сібілес. Да гэтага каманда праедзе па горадзе ў адчыненым аўтобусе.

Па рашэнні галоўнага трэнера мадрыдцаў Карла Анчалоці святкаванне адкладзенае з-за матчу ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі». Гэтая гульня адбудзецца 8 траўня. Першы матч завяршыўся ўнічыю – 2:2.

«Рэал» мае 87 ачкоў. За 4 туры да канца каманда стала недасяжнай для канкурэнтаў. Другі ідзе «Жырона» (74 ачкі), а трэцяй – «Барселона» (73 ачкі).

Мадрыдскі клуб заваяваў свой 36-ы чэмпіёнскі тытул. Гэта найлепшы паказчык у Іспаніі. На другім месцы «Барселона» (27).