Усе навіны

Эберль пра пошукі новага трэнера «Баварыі: «Цалкам нармальна, што ў нас не ўсё добра»

5 траўня, 18:09

Спартыўны дырэктар «Баварыі» Макс Эберль распавёў пра пошукі новага трэнера клуба.

«Гэта абсалютна нармальна, што ў нас не ўсё добра. Мы прагнем выконваць сваю працу як мага лепш. Мы таксама не рады, што гэтая сытуацыя адбылася. Але зараз гэта так, і я не збіраюся хаваць галаву ў пясок.

Мы знойдзем трэнера, які зможа стаць важным у клубе. «Баварыя» нічым не адрозніваецца ад любога іншага клуба Бундэслігі ці клуба свету. Ёсць людзі, якія рашаюць. Гэта Крыстаф і, у рэшце рэшт, я. Але было шмат размоваў і дыскусій. Гэта абсалютна нармальны працэс, які не з'яўляецца чымсьці незвычайным у Бундэслізе.

Зусім нармальна, калі вы ідзеце на стадыён, бачыце экс-трэнера зборнай (Ёхіма Лёва – заўв.) з яго аналітыкам і кажаце яму «Прывітанне». Я сказаў, што ён выглядае добра, а потым сеў на сваё месца. Ніякіх размоваў пра трэнерскую пасаду не было.

Я думаю, што ён вельмі дакладна выказаўся. Пасля яго слоў я больш гэтым не пераймаюся. Калі ён кажа, што не хоча трэніраваць мюнхенскую «Баварыю» – значыць, ён не хоча. Тады мы знойдзем трэнера, зацікаўленага ў працы ў «Баварыі», – сказаў Эберль.