Усе навіны

Магуайр прапусціць тры тыдні з-за цягліцавага пашкоджання

5 траўня, 22:04

«Манчэстэр Юнайтэд» паведаміў, што абаронца Хары Магуайр атрымаў цягліцавае пашкоджанне.

Англічанін прапусціць тры тыдні з-за траўмы. Гэта значыць, верагодна, ён ужо не згуляе ў бягучай кампаніі, бо апошні матч манкуніянцаў у гэтым сезоне пройдзе 25 траўня – фінал Кубка Англіі супраць «Манчэстэр Сіці».

У гэтым сезоне 31-гадовы абаронца згуляў 29 матчаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд», забіў 3 мяча і аддаў 2 рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка гульца тут.