Усе навіны

Юрген Клоп пра верагодны сыход гульцоў «Ліверпуля»: «Мы не кідалі школу, калі любімы настаўнік сыходзіў на пенсію»

5 траўня, 23:29

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў чуткі пра тое, што некаторыя гульцы пакінуць клуб пасля яго сыходу.

– Мы не кідалі школу, калі любімы настаўнік ішоў на пенсію. У мяне не было тых жа настаўнікаў усё жыцьцё.

На мяне ўплывалі розныя людзі, і ты бярэш усё, што ад кожнага чалавека, якога сустракаеш на сваім шляху. Мы вельмі любім адзін аднаго, у нас добрыя адносіны, але то тут, то там узнікаюць невялікія рознагалоссі, што абсалютна нармальна.

Для гульцоў цяпер лепш, што яны не ведаюць, што будзе далей. Добра, што ім давядзецца зноў праяўляць сябе ў новых умовах. Гэта карысна ў жыцці, – сказаў Клоп.