Усе навіны

Сталі вядомыя патэнцыйныя сапернікі «Нёмана», «Іслачы», «Тарпеда-БелАЗ» у кваліфікацыі Лігі канферэнцый

6 траўня, 12:50

Вызначылася група магчымых супернікаў беларускіх клубаў у першым кваліфікацыйным раундзе Лігі Канферэнцый.

На турніры згуляюць «Нёман», «Іслач» і «Тарпеда-БелАЗ»,

Для нясеяных клубаў з Беларусі ў спіс патэнцыйных увайшлі:

«Жальгірыс» (Літва), «Лінфілд» (Паўночная Ірландыя), КуПС (Фінляндыя), «Брэйдаблік» (Ісландыя), «Дынама» Тбілісі (Грузія), Б36 Торхсван (Фарэры) і «Левадыя» (Эстонія) . Усяго ў першы кошык патрапяць 26 каманд.

Лёсаванне першага раунда Лігі канферэнцый адбудзецца 18 чэрвеня. Матчы запланаваны на 11 і 18 ліпеня.