Усе навіны

Экс-форвард зборнай Беларусі Сарока выйшаў з медыкаментознай комы

6 траўня, 23:10

32-гадовы беларускі футбаліст Антон Сарока які трапіў у рэанімацыю з дыягназам панкрэатыт, знаходзіцца ў прытомнасці.

Як стала вядома Tribuna.com, Сарока са сваёй згоды быў уведзены ў штучную кому для палягчэння аднаўлення арганізма, але цяпер ужо выведзены з гэтага стану.

Раней нападаючы выступаў за БАТЭ, мінскае «Дынама», «Гарадзею», «Локерэн» (Бельгія, Д1), «Акжайык» (Казахстан, Д1) і шэраг іншых клубаў.

За зборную Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 7 мячоў.

Падрабязная статыстыка па спасылцы.