Усе навіны

Джуд Белінгем: «Пераход у «Рэал» – найлепшае, што са мной здаралася»

7 траўня, 09:55

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем падзяліўся меркаваннем аб сваім пераходзе ў клуб.

«Гэты клуб асаблівы. Пераход у «Рэал» – найлепшае, што са мной калі-небудзь здаралася. Гэта галоўная падзея 2023 года», – сказаў Белінгем.

Джуд перайшоў у «Рэал» летам мінулага года. У гэтым сезоне ён вызначыўся 22 галамі і 10 асістамі ў 38 матчах за клуб. Поўная статыстыка 20-гадовага гульца – тут.