Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» атрымаў ліцэнзію УЕФА на сезон-2024/2025

7 траўня, 15:42

«Тарпеда-БелАЗ» па рашэнні камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ атрымала ліцэнзію УЕФА на сезон 2024/2025 гадоў.

У мінулым сезоне каманда заняла трэцяе месца ў вышэйшай лізе, што дае ёй права на ўдзел у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Лёсаванне першага раунда ЛК адбудзецца 18 чэрвеня. Матчы запланаваны на 11 і 18 ліпеня.

У выпадку перамогі ў Кубку Беларусі «Тарпеда-БелАЗ» уступіць у барацьбу з другой стадыі адбору.