Усе навіны

Мічэл Санчэс: «Мне не хацелася б згуляць у ЛЧ супраць «Сіці», ведаючы Пепа – ён паспрабуе разнесці нас, у яго ёсць добрыя шанцы на гэта»

7 траўня, 19:20

Галоўны трэнер «Жыроны» Мічэл Санчэс сказаў, што не хоча гуляць у Лізе чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Сіці».

«Мне не хацелася б гэтага, для мяне ёсць шмат больш прывабных каманд. Калі мы будзем у групе з «Сіці», ведаючы Пепа – ён паспрабуе нас разнесці, і ў яго ёсць добрыя шанцы на гэта.

Ёсць шмат каманд з вялікай гісторыяй, і было б прыемней, калі б мы згулялі супраць «Баварыі» ці «Ліверпуля», – сказаў Санчэс.

Пасля матча 34-га тура Ла Лігі супраць «Барселоны», у якім «Жырона» перамагла з лікам 4:2, каманда Мічэла Санчэса гарантавала сабе фініш у топ-4 і траплянне ў Лігу чэмпіёнаў у наступным сезоне.

«Жырона» ўваходзіць у мультыклубную сістэму City Football Group, якая з'яўляецца ўладальнікам «Манчэстэр Сіці».