Усе навіны

«Жыроне» неабходна даказаць УЕФА арганізацыйную незалежнасць ад «Сіці» для ўдзелу ў ЛЧ

7 траўня, 21:00

«Жырона» чакае дазволу ад УЕФА, каб згуляць у Лізе чэмпіёнаў у наступным сезоне, паведамляе ESPN са спасылкай на свае крыніцы.

Згодна з правіламі спаборніцтваў УЕФА, калі два клубы адной групы ўладальнікаў кваліфікуюцца ў адзін і той жа турнір УЕФА, то месца ў гэтым спаборніцтве атрымлівае тая каманда, якая заняла лепшае месца ў сваім унутраным чэмпіянаце. Калі дзве каманды фінішуюць на аднолькавай пазіцыі, кваліфікацыю атрымае тая, якая мае больш высокі клубны каэфіцыент УЕФА.

Паводле інфармацыі, якую мае выданне, «Жырону» наўрад ці панізяць у Лігу Еўропы, каб пазбегнуць матчаў з «Сіці». Але іспанскаму клубу давядзецца даказаць арганізацыйную незалежнасць ад «Манчэстэр Сіці» органу фінансавага кантролю клубаў УЕФА (CFCB) гэтым летам перад тым, як атрымаць дазвол гуляць у Лізе чэмпіёнаў.

У сезоне 2017/18 «РБ Лейпцыг» і «Зальцбург», якія належаць Red Bull Group, атрымалі дазвол гуляць разам у Лізе чэмпіёнаў, упершыню кваліфікаваўшыся ў групавую стадыю турніру.

City Fotball Group належыць 47% правоў на іспанскі клуб. Другімі двума ўладальнікамі з'яўляюцца брат трэнера «Манчэстэр Сіці» Пепа Гвардыёлы Перэ Гвардыёла і прадпрымальнік Марсела Клаўры.

Пасля перамогі ў матчы 34-га тура Ла Лігі над «Барселонай» (4:2), «Жырона» забяспечыла фініш у топ-4 турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі па выніках сезона 2023/24.