Усе навіны

«Барселона» мае намер выставіць Рафіню на трансфер, саудаўскія клубы гатовыя заплаціць да 80 млн еўра за бразільца

8 траўня, 11:35

Вінгер «Барселоны» Рафінья Дыяс можа пакінуць каталонскі клуб у летняе трансфернае акно, паведамляе Sport.es.

Паводле інфармацыі крыніцы, іспанскі клуб мае намер выставіць на трансфер 27-гадовага бразільца, каб зарабіць грошы для ўзмацнення сярэдняй лініі паўабароны.

У Рафіні ёсць некалькі прапаноў ад клубаў з Саудаўскай Аравіі, якія гатовы заплаціць за яго да 80 мільёнаў еўра.

Адзначаецца, што вінгер з'яўляецца адзіным гульцом усёй «Барселоны», у якога няма агента. Ён прыняў канчатковае рашэнне працаваць над сваёй будучыняй саматугам, нягледзячы на тое, што некаторыя агенты за апошнія тыдні звязваліся з ім.

Рафінья ў гэтым сезоне забіў 9 галоў і аддаў 11 асістаў у 35 матчах. Статыстыка тут.