Усе навіны

41-гадовы Брава пакіне «Бетыс» улетку

8 траўня, 15:20

Брамнік «Бэтыса» Клаўдыё Брава пакіне каманду па завяршэнні бягучага сезона, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Па дадзеных крыніцы, 41-гадовы чыліец гатовы да новага этапу ў сваёй кар'еры і пакуль не плануе вяртацца ў родны чэмпіянат.

За «Беціс» Брава гуляе з 2020 года. Да гэтага ён выступаў за «Кола-Кола», «Рэал Сасьедад», «Барселону» і «Манчэстэр Сіці».

У бягучым сезоне на рахунку Брава 2 сухія матчы ў 9 гульнях і 7 прапушчаных мячоў. Статыстыка тут.